У павелічэнні прадукцыйнасці жывёлагадоўчай галіны ААТ «Вялікі Двор» галоўная роля адводзіцца павышэнню якасці кармоў і збалансаванасці рацыёнаў жывёлы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца менавіта вырашэнню праблемы кармавога бялку. Як вядома, значным рэзервам у данай справе з’яўляецца вырошчванне высокаўраджайных сартоў гароху.
– У гэтым накірунку мы працуем пастаянна, – гаворыць намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзь Бязушка. – Сёлета зернебабовыя зоймуць у севазвароце плошчу 100 гектараў. У прыватнасці, засеем пяць гектараў новым нямецкім сортам гароху «саламанка», які летась апрабавалі і засталіся задаволенымі вынікам. Пасеем і бабовыя сумесі.
Варта адзначыць, што вышэйназваны сорт быў уключаны ў Дзяржаўны рэестр толькі летась. Ён найбольш каштоўны па якасці, устойлівы да палягання і асыпання. Сярэдняя ўраджайнасць гэтага гароху складае каля 41 цэнтнера з гектара, а максімальная – звыш шасцідзесяці.