Вось дык феерыя!

Культура Нумары

Салісты і творчыя калектывы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў працягваюць актыўна ўдзельнічаць у самых розных конкурсах.

Ажно чатыры дыпломы прывезлі юныя творцы і іх выкладчыкі з Беразіно, дзе прайшоў Першы адкрыты рэгіянальны конкурс «Феерыя мастацтваў».

Больш таго, стаўбцоўскаму калектыву журы аддало і Гран-пры. Гэтую самую высокую ўзнагароду атрымаў харэаграфічны ансамбль «Шчабятушкі» пад кіраўніцтвам Кацярыны Жук. Яшчэ адно дзецішча гэтага выкладчыка – ансамбль мажарэтак «Феерыя» – узнагароджаны дыпломам І ступені. А сама Кацярына Вячаславаўна атрымала персанальны дыплом «За педагагічнае майстэрства».

Дыпломам ІІІ ступені гэтага конкурсу ўзнагароджаны адметны калектыў школы мастацтваў – ансамбль скрыпачоў пад кіраўніцтвам Таццяны Кот і Алы Імамутдзінавай, канцэртмайстар піяністка Алена Бохан. Вялікі ўклад у перамогу ансамбля ўнесла і выкладчыца Наталля Крывава. За гэты дыплом змагаліся юныя скрыпачы Раман Шайноў, Таццяна Акуліч, Дзіяна Сарока, Яна Зубрыцкая, Юлія Карповіч, Ірына Пак і Дзмітрый Санкевіч, які ўжо закончыў дзіцячую школу мастацтваў, але па-ранейшаму застаецца ў ансамблі скрыпачоў. У намінацыі «Інструментальныя ансамблі» прымалі ўдзел каля 40 творчых дзіцячых калектываў у дзвюх узроставых групах. У гэтай намінацыі разыгрывалася толькі пяць дыпломаў. Так што ўзнагарода ансамбля скрыпачоў мае вельмі вялікую вагу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *