«Рады, калі давяралі перавозіць спартыўную эліту Еўропы». Аляксандр Шкут аб працы вадзіцеля на ІІ Еўрапейскіх гульнях

2 Европейские игры Главное Соцыум

Падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў транспартная абстаноўка ў Мінску была на высокім узроўні.

Аб гэтым мы даведаліся ад Аляксандра Шкута, які працаваў вадзіцелем на мультыспартыўным форуме. Таксама на II Еўрапейскія гульні ад Стаўбцоўскага раёна ў якасці вадзіцеляў былі накіраваны Віктар Ярмак, Аляксандр Кільчэўскі, Уладзімір Атцэцкі, Павел Гарэлік, Сяргей Сімончык.

Мінчане і госці сталіцы, каб дабрацца на спартыўныя арэны і фан-зоны, карысталіся грамадскім транспартам. А спартсменаў і акрэдытаваны персанал II Еўрапейскіх гульняў з Гарадскога Вала на спартыўныя пляцоўкі развозілі брэндаваныя аўтобусы і легкавыя аўтамабілі.  На прыпыначных пунктах былі ўсталяваны інфармацыйныя шыльды з маршрутам і раскладам аўтобусаў.  Каб не згубіцца і знайсці правільны напрамак руху, за кожнай камандай спартсменаў былі замацаваны валанцёры. Супрацоўнікі ДАІ на працягу ўсяго часу забяспечвалі вадзіцелям свабодны праезд па горадзе, што  ні ў якім разе не параўнаецца са звычайным рэжымам работы аўтадарогі.

Для адпачынку вадзіцеляў былі арганізаваны добрыя ўмовы пражывання і харчавання. Акрамя таго, можна было скарыстацца акрэдытацыяй і бясплатна пракаціцца па Мінску.

У перавозцы спартсменаў удзельнічалі аўтамабілі марак Geely, BMW.  Яркі лагатып на борце айчыннага красовера лёгка вылучаў машыну ў агульным патоку.  А пасажырамі такіх аўто былі не толькі спартсмены, але і суддзі, арганізатары спаборніцтваў.

Аляксандр Шкут прызнаецца, што быў рады, калі яму даверылі перавозіць спартыўную эліту Еўропы.  Кажа, што вельмі цікава назіраць за паводзінамі і эмоцыямі людзей, якія едуць на спартыўныя спаборніцтвы.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *