Лагер «Алые паруса» завяршыў сваю дзейнайнасць. Успамінаем лепшыя моманты (відэа)

Адукацыя Главное

21 чэрвеня завяршыў сваю дзейнасць штогадовы аздараўленчы лагер дзённага знаходжання “Алые паруса” на базе сярэдняй школы №2 г. Стоўбцы.

У гэтым годзе ў лагеры рэалізоўваўся праект “Дружнае лета”. У яго рамках распрацавалі індывідуальны план працы з наведвальнікамі лагера “Алые паруса”. Кожны дзень быў тэматычны і дасканала прадуманы.

Кацярына Пічыц, начальнік лагера “Алые паруса”, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №2 г. Стоўбцы расказвае: “Кожны дзень быў па-свойму цікавы. Напрыклад, у “Дзень прыгажосці” і “Дзень доблесці і гонару” праходзілі конкурсы, дзе мы выбралі прыгажуню чэрвеня і юнага рыцара. У рамках Года малой радзімы былі арганізаваны экскурсіі па горадзе Стоўбцы, падчас якіх школьнікі наведалі гістарычныя мясціны райцэнтра. У Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа дзеці даведаліся шмат новага з гісторыі роднага горада. Адзін з тэматычных дзён – “Дзень спорту і турызму”. Менавіта яго мы прысвяцілі II Еўрапейскім гульням. Наведвальнікі лагера змаглі сустрэцца з Лесікам, а таксама больш дакладна даведацца, што сабой уяўляе такое маштабнае мерапрыемства. Галоўнае для нас – бяспека дзяцей, таму падчас змены былі арганізаваны і сустрэчы з прадстаўнікамі РАНС, ГАІ, ТВВод”.

У рамках “Дня вялікіх перамог” у лагеры прайшло чарговае мерапрыемства – “Жывая памяць пакаленняў”. Пачалося яно з лінейкі-рэквіема, пад час якой Валянцін Жыбуль, Аліна Шэдзь, Уладзіслаў Яўсейчык прачыталі вершы, а вакальная група дзяўчынак выканалі песню “І ўсё аб той вясне”, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля лінейкі для дзяцей была арганізавана квест-гульня.

Школьнікі падарожнічалі з адной “станцыі” на другую, выконваючы розныя заданні. «Станцыі», якіх было сем, самыя разнастайныя: “Ваенны палігон”, “Гарады Беларусі”, “Кемлівая”, “Піянеры-героі”, «Прывальная», «Пераможная віктарына», «Мемарыялы». На іх выхаванцаў чакалі віктарыны, прагляд хронікі аб вайне, рэбусы, спартыўныя спаборніцтвы, выкананне песень ваеннай пары.

Кожная станцыя дапамагла дзецям яшчэ раз успомніць пра тое, што трэба цаніць і любіць сваю Радзіму, ганарыцца той перамогай, якую заваявалі нашы прадзеды. Кацярына Пічыц адзначыла: “Гэта мерапрыемства ў першую чаргу пазнавальнае, таму што дзеці не могуць ведаць усё. Мы арганізавалі заданні такім чынам, каб школьнікі змаглі мець і шмат новай цікавай інфармацыі”. Пасля завяршэння квест-гульні былі вызначаны пераможцы. Першымі сталі выхаванцы атрада «Смяшарыкі», якія былі ўзнагароджаны граматай пераможцы.

Ксенія РУБІН, фота і відэа аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *