Вербная прыгажосць

Нумары Стаўбцоўшчына - родны край

image_pdfimage_print

Каляндарныя лісткі красавіцкіх дзён нагадваюць прыбліжэнне ўзнёслых свят – Вербнай нядзелі і Вялікадня. У жаданні пайсці з упрыгожанымі дубчыкамі вярбы ў храм многія сумняваюцца ў правільнасці выбару галінак: ці адносіцца тое ці іншае дрэва альбо куст да вярбы.

Вярба, плакучая вярба, лаза, ракітнік, белалоз, карзіначнік – проста разнастайнасць вярбы. Увогуле відаў вярбы ў прыродзе шмат. Вясной на ўсіх галінках з пупышак выплываюць на позыў сонца шэра-белыя маленькія камячкі, якія пасля пакрываюцца дробнымі зеленавата-жоўтымі кветачкамі і падобны на куранят.

Па евангельскіх звестках за шэсць дзён да свята Пасхі дарогу, па якой Хрыстос уваходзіў у Іерусалім, народ усцілаў зялёнымі пальмавымі галінкамі. Вядома ж, пальмы ў нас не растуць, таму вернікі, каб аздабляць свята, звярнулі сваю ўвагу на вярбу. Менавіта яна ў нашых мясцінах прабуджаецца ад зімовага спакою першай. Разам з тым, у людзей,  знясіленых доўгай  зімой, вярба  выклікала пачуццё ўдзячнасці прыродзе за прабуджэнне вясны ў душах, напаўненне іх радасцю.

Вярба лічылася і лічыцца сімвалам хуткага росту, здароўя, мацавання жыццядзейных сіл. Дотык галінкамі вярбы пасля асвячэння ў царкве да свайго ці чыйгосьці цела здаўна з’яўляецца пажаданнем моцнага здароўя і дабрабыту: «Не я б’ю – вярба б’е. Будзь здаровы, як вярба».

Васіль ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *