Рамонт адміністрацыйнага будынка ААТ «Рубяжэвічы» працягваецца

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Сёлета значна папрыгажэў унутраны інтэр’ер адміністрацыйнага будынка ААТ «Рубяжэвічы». Пасля праведзенага частковага рамонту большасць кабінетаў спецыялістаў набыла сучасны выгляд: сцены абшылі сайдынгам, зрабілі нацяжную столь, замянілі на энергазберагальныя лямпы асвятлення, на падлогу паслалі лінолеум. Чыста, прыгожа, утульна. Пакуль што будаўнічая брыгада занята на больш тэрміновых аб’ектах, але неўзабаве такі ж рамонт зробяць і ў астатніх кабінетах. Дарэчы, залілі і новы бетанаваны ганак, над якім устанавілі казырок з полікарбанату.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *