Санітарная дружына Стаўбцоўскіх электрычных сетак стала лепшай у раёне

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Названы лепшыя санітарныя дружыны прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў штогадовым раённым спаборніцтве.

Пераможца – санітарная дружына Стаўбцоўскіх электрычных сетак, другое і трэцяе месцы раздзялілі дружыны філіяла ДЭУ-62 і райспажыўтаварыства. Дружыне-пераможцы, а таксама прызёрам згодна з рашэннем райвыканкама выдзелены прэміі з рэзервовага фонду ў памеры дзесяці, васьмі і шасці базавых велічынь адпаведна.

У сістэме грамадзянскай абароны санітарныя фарміраванні займаюць важнае месца. Яны створаны на ўсіх прадпрыемствах раёна, іх члены пастаянна абнаўляюць свае веды і навыкі па ліквідацыі медыка-санітарных наступстваў надзвычайных сітуацый. Гэтаму служаць і традыцыйныя спаборніцтвы сярод санітарных дружын, якія сёлета прайшлі ў пачатку чэрвеня. Выпрабаванні засведчылі высокі ўзровень падрыхтоўкі, адказнае стаўленне суб’ектаў гаспадарання да пытанняў грамадзянскай абароны.                Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *