З мэтай своечасовага і якаснага правядзення сяўбы, нарыхтоўкі травяных кармоў, уборкі збожжавых і зернебабовых культур райвыканкамам і райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу распрацаваны і зацверджаны ўмовы спаборніцтва, згодна з якімі прадугледжана не толькі матэрыяльнае, а і маральнае стымуляванне работнікаў за дасягненні імі найвышэйшай прадукцыйнасці працы. А іменна, у сельгаставарыствах раёна штодзень падводзяцца вынікі работы механізатараў, прозвішчы перадавікоў запісваюцца на спецыяльную шыльдачку, якая замацавана на флагштоку. У іх гонар узнімаецца сцяг працоўнай славы. А вось у ААТ «Дзераўное» ўведзена свая адметнасць маральнага стымулявання: тут змяшчаюць адначасова і фотаздымкі рупліўцаў – людзям вельмі прыемна. Такая форма заахвочвання выкарыстоўваецца ў гаспадарцы другі год.
Надзея БАТАЛКА