Галоўныя ўрачы і іх намеснікі Міншчыны пазнаёміліся з навацыямі стаўбцоўскай бальніцы

Главное Медыцына

Рашэннем галіновага міністэрства і іншых вышэйстаячых ведамстваў аховы здароўя краіны на базе Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы пастаянна праводзяцца навучальныя практычныя семінары. Напрыканцы чэрвеня калектыў медыцынскай установы прыняў галоўных урачоў і іх намеснікаў па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва з раённых бальніц Міншчыны. Мэтай выязнога семінара было знаёмства з навацыямі стаўбцоўскай бальніцы ў напрамку арганізацыі амбулаторна-паліклінічнай дапамогі ў сучасным стылі.

Відэапрэзентацыю праводзіць старшы медрэгістратар Софія Цвірка

Дзякуючы своечасовай і поўнай інфарматызацыі лячэбнай установы ў бальніцы ажыццёўлены інавацыйныя праекты, якія ўяўляюць цікавасць для ўсіх лячэбна-прафілактычных устаноў вобласці. Так смела можна сцвярджаць, назіраючы, як здымалі галоўныя ўрачы бальніц на мабільныя тэлефоны светлавыя табло ў паліклініцы, аснашчэнне кабінетаў. Арганізатары семінара для ўсіх удзельнікаў падрыхтавалі раздатачны матэрыял у электронным выглядзе.

Удзельнікаў семінара прывітала галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Глебка, якая акцэнтавала ўвагу на эфектыўнасці інавацыйнага праекта «Клапатлівая паліклініка». Па тэме семінара былі прадстаўлены насычаныя відэапрэзентацыі. Загадчыца паліклінікі Інеса Дударэвіч прадставіла вопыт па ўдасканаленні аказання амбулаторна-паліклінічнай дапамогі. Прэзентацыя паказала практыку ў розных напрамках: дыспансерызацыі насельніцтва, дзейнасці ўрачоў, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў амбулаторных умовах. Вялікая ўвага была нададзена пытанням арганізацыі работы паліклінікі ў новых умовах, забеспячэння даступнасці медыцынскай дапамогі, правядзення планава-кансультатыўных выездаў і выездаў урачоў-спецыялістаў у сельскія лячэбна-прафілактычныя ўстановы. Працягваючы тэму, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні Часлава Уласік падрабязна расказала аб рабоце новага перасоўнага медыцынскага комплексу ў сельскай мясцовасці, яго значэнні ў якасным абслугоўванні сельскіх жыхароў тых населеных пунктаў, дзе ў амбулаторыях і на ФАПах няма ўрача.

Загадчыца паліклінікі Інеса Дударэвіч з гатоўнасцю адказала на пытанні калег

Задача намесніка галоўнага ўрача па лячэбнай частцы Людмілы Някрылавай была ў тым, каб раскрыць вопыт работы брыгады неадкладнай дапамогі, якая дзейнічае ў паліклініцы ўжо некалькі гадоў. Гэта таксама інавацыйная ініцыятыва. Па колькасці пытанняў, якія паступілі дакладчыкам пасля відэапрэзентацый, можна зрабіць выснову, што калегі з іншых раёнаў праявілі вялікі інтарэс да ўсяго, што ажыццёўлена ў стаўбцоўскай бальніцы па ўдасканаленні амбулаторна-паліклінічнай дапамогі ў сучасных патрабаваннях.

Падчас работы інтэрактыўных пляцовак на ўсіх паверхах паліклінікі ўдзельнікі семінара маглі бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю рэгістратуры ў прэзентацыі, якую правяла старшы рэгістратар Софія Цвірка, дзейнасцю ўрача агульнай практыкі па прынцыпе работы «ў камандзе», якую прадставіў раённы тэрапеўт Аляксей Рачко, і практыкай работы арганізацыйна-метадычнага кабінета і аддзела статыстыкі ў прэзентацыі кіраўнікоў гэтых службаў Аляксея Бондарава і Наталлі Рык.

Светлавое табло – навінка

Удзельнікі семінара з прызнаннем выслухалі адказы на ўсе іх пытанні, былі ўдзячныя за падрыхтаваны для іх інфармацыйны матэрыял, што дапаможа ім на месцах арганізаваць работу па прывядзенні ведамасных устаноў да дзейнасці па неабходных сучасных стандартах.

Кіраўнікі лячэбна-прафілактычных устаноў з іншых раёнаў Міншчыны мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай аддзяленняў, паліклінікі. Асаблівую цікавасць выклікала прыёмнае аддзяленне, якое здадзена ў эксплутацыю пасля рэканструкцыі літаральна некалькі тыдняў назад. Па сучаснай аснашчанасці яно ўяўляе інтарэс не толькі ў межах вобласці, але і  рэспублікі.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

1 комментарий по теме “Галоўныя ўрачы і іх намеснікі Міншчыны пазнаёміліся з навацыямі стаўбцоўскай бальніцы

  1. Людей бы лечили, а не показухой занимались… Достали……

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *