У дні, калі ў Мінску праходзілі ІІ Еўрапейскія гульні – 2019, у ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў» ладзілася дэкада спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку і тэатралізаванае спартыўнае свята.
– Гэта ваша падтрымка адметнага спартыўнага форуму, які з гонарам прымае Беларусь, – звярнулася да калег дырэктар дома-інтэрната Валянціна Атрушкевіч падчас адкрыцця спартландыі і запэўніла: – Для ўдзельнікаў і пераможцаў таксама прадугледжаны ўзнагароды, салодкія прызы.

На пляцоўцы перад домам-інтэрнатам выстраіліся шэсць камандаў з ліку супрацоўнікаў. Многія былі апрануты ў майкі з нацыянальным арнаментам, у руках трымалі сцяжкі і паветраныя шары. Урачыстасць пачалася з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і ўзняцця Дзяржаўнага сцяга. Выходзіць на старт не ў навінку для супрацоўнікаў дома-інтэрната, дзе імкнуцца развіваць здаровае асяроддзе, самаўдасканальвацца, быць карыснымі сабе і іншым.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара