Стаўбчанка Яўгенія Шклярэвіч заняла трэцяе месца на фестывалі ветэранаў «60+»

Важное Культура

Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Наталля Лапко (у цэнтры) з Яўгеніяй Шклярэвіч і Станіславам Грывачэўскім

Стаўбчанка Яўгенія Шклярэвіч прадставіла раённую арганізацыю ветэранаў на абласным песенным фестывалі ветэранаў «60+», які праходзіў пад знакам 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і заняла прызавое трэцяе месца.
Ваенныя песні заўсёды кранаюць сваім глыбокім зместам, асаблівай мелодыкай і не даюць забываць нашу гісторыю. Іх мы помнім, з ахвотай слухаем і выконваем. У Яўгеніі Аляксандраўны для гэтага ёсць і вакальны талент, і артыстычныя здольнасці. Арганізатары фестывалю ўзнагародзілі яе граматай і каштоўным падарункам.
У сувязі са знамянальнай датай адзначаны граматай за актыўную грамадскую пазіцыю Станіслаў Грывачэўскі, старшыня пярвічнай арганізацыі АСП «Рамонтна-механічныя майстэрні станцыі Стоўбцы». Так ацэнены асабісты ўклад Станіслава Юльянавіча ў патрыятычнае выхаванне моладзі, захаванне памяці аб гераічных баявых і працоўных шляхах жыхароў Стаўбцоўшчыны.
Дарэчы, Станіслаў Грывачэўскі, як і Яўгенія Шклярэвіч, знаходзяць час і магчымасці для рэпетыцый у хоры ветэранаў раёна, для паездак і выступленняў на раённых і іншых мерапрыемствах.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *