Тры выпускнікі Стаўбцоўскага раёна атрымалі 100 балаў на ЦТ

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Тры выпускнікі нашага раёна даказалі, што атрымаць 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні падчас уступных экзаменаў – магчыма.
Не кожны год ёсць «стабальнікі» ў нашым раёне, а ў гэтым годзе рэкордная статыстыка: іх тры.
Максімальным балам ацэнены веды па беларускай мове Сцяпана Кухарчыка, залатога медаліста Засульскай СШ. Вышэйшую адзнаку можна паставіць і прафесіналізму яго настаўніцы Галіне Логвін.
Па няпростым і складаным прадмеце – біялогіі – сумела атрымаць 100 балаў на тэсціраванні залатая медалістка сярэдняй школы № 3 Кацярына Калоша. Яе настаўнік Віктар Вярбіцкі яшчэ раз пацвердзіў свой талент: яго вучні былі неаднаразовымі ўдзельнікамі рэспубліканскіх алімпіяд па біялогіі і нават міжнароднай.
Сертыфікат якасцю 100 балаў без здачы ўступнага экзамена па рускай мове атрымала залатая медалістка з сярэднім балам атэстата 10 сярэдняй школы № 2 Яна Гамза, як пераможца заключнага этапа алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць» і пераможца заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры. З ёй многія гады працуе неардынарная настаўніца Жанна Ганчар – прыгожая творчая асоба.
Такі высокі вынік падняў аўтарытэт упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама, што вельмі радуе. Не кожны раён можа пахваліцца «стабальнікамі» на цэнтралізаваным тэсціраванні.
Па статыстыцы, прадстаўленай у СМІ Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў, у гэтым годзе максімальную адзнаку на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымалі 325 абітурыентаў, 12 з іх – па двух прадметах.
Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *