У меліярацыйным канале на Стаўбцоўшчыне абарвалася жыццё 71-гадовага мужчыны

Ахова правапарадку Главное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

29 чэрвеня 2019 года ў меліярацыйным канале паміж вёскамі Мархачоўшчына і Грабёнаўшчына абарвалася жыццё 71-гадовага мясцовага жыхара.
Глыбіня гэтага канала – метр, яго шырыня – два метры… Што менавіта прывяло да трагедыі, павінна ўстанавіць следства. Вядома, што напярэдадні загінулы разам са сваім таварышам адпачываў на беразе канала. Мужчыны былі з веласіпедамі.
– Назаўтра раніцай старонні чалавек убачыў на беразе веласіпед і мужчыну, які знаходзіўся ў вадзе, і пазваніў у міліцыю, – адзначае старшыня раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах Іосіф Грыгарцэвіч.
Згодна з аператыўнымі данымі Таварыства выратавання на водах, з пачатку года ў рэспубліцы патанулі 203 чалавекі, у тым ліку 18 непаўналетніх. У Стоўбцах на гарадскіх пляжах матросам-выратавальнікам удалося папярэдзіць сёлета 19 няшчасных выпадкаў, а менавіта столькі адпачывальнікаў заходзілі ў ваду ў нецвярозым стане, аднак былі спынены, на месца выкліканы работнікі міліцыі.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *