У Стаўбцоўскім лясгасе выпампавалі 1,5 тоны мёду

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У Стаўбцоўскім лясгасе выпампавалі гэтымі днямі 1,5 тоны мёду. Салодкі ўраджай з ахвотай раскупляюць жыхары Стоўбцаў.
– Вясенні мёд у асноўным лясны, малінава-крушынны, ён асабліва гаючы, – заўважае старшы пчаляр Міхаіл Каўгарэня.
Выпампоўванне салодкага ўраджаю пачалося ў Кляцішчанскім, Старынскім і Акінчыцкім лясніцтвах, дзе знаходзяцца пчальнікі лясгаса, яшчэ ў першых чыслах чэрвеня. У сувязі са спякотлівым надвор’ем пчаляры вымушаны былі пачынаць сваю працу на світанні.
На пчальніку яшчэ чакаецца збор ураджаю восенню. Усяго ў лясгасе сёлета плануюць сабраць тры тоны мёду.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *