Першая сесія Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў

Афіцыйна Нумары

4 красавіка 2014 года дэпутаты раённага Савета дэпутатаў сабраліся на сваю першую сесію дваццаць сёмага склікання.

Старшыня Стаўбцоўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання Сямён Віктаравіч Юрчык азнаёміў дэпутатаў з вынікамі праведзеных выбараў і прапанаваў абраць старшыню Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў. Дэпутаты райсавета выбралі старшынёй Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання  Аркадзія Расціслававіча Казякоўскага, дэпутата па Слабадской выбарчай акрузе № 18.

На сесіі  выбраны і зацверджаны наступныя пастаянныя камісіі Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання:

–  пастаянная камісія па пытаннях бюджэту, прамысловасці, транспарту, сувязі (старшыня Сяліцкі І. К., дэпутат па Літвенскай выбарчай акрузе № 23);

–  пастаянная камісія па аграрных пытаннях, экалогіі  і санітарным стане (старшыня Краўчук І. В., дэпутат па Вішнявецкай выбарчай акрузе № 13);

– пастаянная камісія па пытаннях сацыяльнай сферы (старшыня Якаўлева С. Р., дэпутат па Шашкоўскай выбарчай акрузе № 20);

– мандатная камісія (старшыня Мамайка І. А., дэпутат па Ленінскай выбарчай акрузе № 2).

Са словамі віншаванняў з нагоды пачатку работы першай сесіі райсавета да прысутных звярнуліся старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта У. Т. Місько і старшыня Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама С. І. Трусаў.

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання прыступілі да сваёй работы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *