Дошка гонару

Нумары Ураджай Факты, падзеi, людзi

Лепшых вынікаў на выкананні веснавых палявых работ  на 7 красавіка дасягнулі: на ворыве  і культывацыі глебы – механізатары ААТ «Дзераўное» Валерый Гарэлік і Артур Валадзько; на чызеляванні глебы, на перадпасяўной апрацоўцы глебы, на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, на ўнясенні мінеральных угнаенняў – механізатары ААТ «Агранёманскі»  Арцём Дарашэвіч,  Казімір Дамброўскі, Дзмітрый Сагайдакевіч і Аляксей Чаркашын; на ўнясенні агранічных угнаенняў – механізатар ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Расціслаў Васілевіч; на пагрузцы арганічных угнаенняў – механізатар ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Васілій Леўкавец.

Сярод маладых лідзіруюць: на ворыве глебы – механізатар ААТ «Жацерава» Уладзімір Ермакоў; на чызеляванні глебы – механізатар ААТ «Дзераўное» Аляксандр Калошыч; на культывацыі глебы – механізатар ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Сяргей Ус; на перадпасяўной апрацоўцы глебы і сяўбе збожжавых і зернебабовых культур – механізатар ААТ «Аталезь-агра» Максім Паплаўскі; на ўнясенні мінеральных угнаенняў –  механізатар ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі» Станіслаў Бурдукевіч; на ўнясенні арганічных угнаенняў – механізатар ААТ «Каганец» Сяргей Шахно.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *