У ліпені дарожнікі плануюць завяршыць рамонт тратуара на аўтадарозе Стоўбцы – Задвор’е

Главное Эканомiка

У ліпені дарожнікі ДРБУ № 135 плануюць завяршыць рамонт тратуара на аўтадарозе Стоўбцы – Задвор’е.
На ўчастку працягласцю 0,65 км яны вядуць уладкаванне дарожнага і тратуарнага бартоў, пакрываюць тратуарную дарожку асфальтабетонам. Праводзяцца даныя работы за сродкі транспартнага збору.
Укладка асфальтабетоннага пакрыцця ажыццяўляецца на ўчастку аўтадарогі Мешычы – Налібакі – Кромань (ад Налібак да Прудоў) працягласцю 6 км.

Майстар Станіслаў Цяўлоўскі кіруе работамі па ўкладцы пешаходнай дарожкі ў Задвор’і

– Гэтыя работы будуць выкананы на працягу двух тыдняў. Плануем выкарыстаць 3 тысячы тон асфальтабетону, – зазначае намеснік начальніка па ўтрыманні дарог Аляксей Макаўчык.
Дарожнікі працуюць на прафіляванні і абкошванні мясцовых дарог. У ліпені ў ДРБУ плануюць адкрыць новую вытворчасць – па вырабе ацынкаваных стоек для дарожных знакаў. Імі выйграны тэндар па адсыпцы гравійных дарог (3,753 км) у мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы Паўночны ў Стоўбцах.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *