Пашырэнне адносін паміж Беларуссю і Расіяй

Тэма тыдня

Канкурэнцыя на агульным беларуска-расійскім рынку быць павінна, але здаровага характару. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў Беларусі і  органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў РФ на палях VI Форуму рэгіёнаў.

У двухбаковых узаемаадносінах ёсць шэраг важных пытанняў, пастаянна ідуць дыскусіі, што таксама нядрэнна. «Але трэба пазбягаць розных бар’ераў, – падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. – Мы павінны канкурыраваць на агульным беларуска-расійскім рынку, але гэта спаборнасць павінна мець здаровы характар».

Спікер заклікаў аб’яднаць намаганні для работы з трэцімі краінамі. «Неабходны сумесныя кампаніі, навукова-тэхнічныя праекты. Будзе сур’ёзны сумесны бізнес – будуць і добрыя вынікі», – перакананы ён.

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка ў сваю чаргу звярнула ўвагу, што супрацоўніцтва рэгіёнаў уносіць вялікі ўклад у пашырэнне і паглыбленне адносін паміж краінамі, развіццё Саюзнай дзяржавы. Яна заклікала ўдзельнікаў сустрэчы абазначыць праблемы, якія, магчыма, перашкаджаюць устанаўленню кантактаў, унесці прапановы па гарманізацыі заканадаўстваў для стварэння найбольш спрыяльных умоў для інвестыцый і бізнесу.

Цяперашні форум пры-свечаны гуманітарнай тэматыцы, вялікая ўвага на ім удзелена маладзёжнай палітыцы. Падкрэслівалася важнасць гэтых напрамкаў для саюзнага будаўніцтва. Адзначалася, што Форум рэгіёнаў адбыўся як інтэграцыйны праект. Аб гэтым сведчыць інтарэс, які праяўляюць да такога фармату работы партнёры з краін СНД, Еўропы.

БелТА



Tagged

1 комментарий по теме “Пашырэнне адносін паміж Беларуссю і Расіяй

  1. На сёння непрымальным для Расіі быў бы выхад Беларусі з еўразійскіх інтэграцыйных праектаў. Таксама непрымальным было б пашырэнне інстытуцыянальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і НАТА. Праблемы ў дачыненні з Расіяй могуць узнікнуць, калі будзе пастаўленае пытанне аб спыненні вайсковага супрацоўніцтва з Расіяй, аб статусе расійскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі. Гэта ўсё будзе ўспрынята, як несяброўскія крокі . Такім чынам, падсумоўваючы, можна заўважыць, што непрымальнымі для Расіі будуць разбурэнне ейных інтэграцыйных планаў ды аслабленне вайсковага патэнцыялу.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *