Сосны растуць хутчэй, чым новабудоўля

Важное

На вуліцах райцэнтра сустракаюцца недабудаваныя дамы, лёс якіх застаецца нявызначаным.

Колькі ўжо будуюцца такія дамы, наўрад ці хто скажа, але красамоўна гаворыць пра іх «узрост» навакольная карціна. Паблізу некаторых не толькі бур’ян, але і сапраўдны лес узяўся расці… Уладальнікі, у якіх, відавочна, рэзка змянілася фінансавая ці іншая сітуацыя, сюды не з’яўляюцца і не лічаць патрэбным сачыць за парадкам на ўзятым для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва зямельным участку. Намаганнямі санітарнай і іншых службаў іх прыходзіцца вышукваць, каб нагадаць пра патрабаванні дзеючага заканадаўства.

Праблемай з’яўляецца і тое, што доступ да падобных даўгабудаў у жылых мікрараёнах фактычна нічым не абмежаваны (адсутнічае нават агароджа), таму яны могуць уяўляць небяспеку для іншых, у прыватнасці для дзяцей.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *