Сэрцам адкрыты подзвіг

Нумары Памяць

Класны кіраўнік Анастасія Валер’еўна Зубкевіч прапанавала нам паехаць у Мінск, каб наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны і пабываць у тэатры. 

Залы музея аказаліся вялікімі і цікавымі, захоплівалі сваімі экспанатамі. Мы пабачылі выстаўку «Партызанскі лагер», дыярамы «Мінскі кацёл» і «Абарона Мінска», баявое ўзбраенне, у тым ліку і мадэль рухавіка самалёта, а таксама ўзнагароды, мастацкія работы, прысвечаныя знакамітым палкаводцам і малавядомым салдатам, сапраўдным героям Вялікай Айчыннай вайны… Мы «адкрылі» для сябе подзвіг Марата Казея, які фактычна быў нашым равеснікам… Панарама партызанскага руху і вызвалення горада Мінска і ўсёй нашай рэспублікі аказалася вельмі яскравай, нібыта і нас міжволі рабіла ўдзельнікамі тых жудасных баёў. Экскурсавода ўсе слухалі са стоеным дыханнем, пасля захацелі задаць пытанні. І, напэўна, кожны перажыў асаблівае пачуццё, хвіліны скрухі за нашых продкаў, якім выпалі нечалавечыя выпрабаванні ў змаганні за мірнае неба – і для нас, і для наступных пакаленняў.

Яўгеній БОСЫ, Дзіяна ШУЦЬКО, вучні 9 «Б» класа ДУА «СШ № 2 г. Стоўбцы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *