Хлебаробы ААТ «Радзіма Якуба Коласа» з году ў год атрымліваюць высокія намалоты збожжа. І сёлета па тэмпах уборкі, а
таксама ўраджайнасці збожжавых культур яны ў ліку першых у раёне. Лідзіруе ў таварыстве па намалотах экіпаж камбайнераў у складзе Валерыя Цвіркі і Яўгенія Падамацькі. Валерый Тадэвушавіч – вопытны хлебароб. Сёлетняя ўборачная чатырнаццатая ў яго дваццацідзевяцігадовай працоўнай біяграфіі. Яўгеній трэці год шчыруе памочнікам, ён студэнт БНТУ.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара