Дзяніс Колясень наведаў калектыў ААТ «Стаўбцоўская ПМК»

Важное Эканомiка

У мінулы чацвер на Стаўбцоўшчыне прайшоў дзень інфармавання. Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале са старшынёй райвыканкама Дзянісам Колясенем пабывала ў калектыве ААТ «Стаўбцоўская ПМК». У работнікаў прадпрыемства была магчымасць задаць свае пытанні напрамую кіраўніцтву раёна, абмяняцца думкамі, выказаць прапановы.

Сустрэча пачалася з выступлення намесніка дырэктара ДУ «ФАЦ Стаўбцоўскага раёна» Мікалая Мазура па асноўнай тэме дня інфармавання – «Беларусь спартыўная». Нядаўна ў Мінску завяршыліся ІІ Еўрапейскія гульні, дзе беларусы заваявалі ў напружанай барацьбе 69 медалёў, саступіўшы толькі спартсменам з Расійскай Федэрацыі. Найбольш «залатымі» відамі спорту сталі для нас акадэмічная грэбля, гімнастыка, акрабатыка, лёгкая атлетыка. Пераможцы атрымалі ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Токіа. Дзякуючы кіраўніцтву краіны спорт у Беларусі развіваецца і павышае яе прэстыж у свеце.

Мікалай Мазур запрасіў работнікаў ПМК наведваць спартыўныя аб’екты раёна, удзельнічаць у круглагадовай спартакія-дзе сярод працоўных калектываў, ды і проста займацца фізкультурай, весці здаровы лад жыцця. Спецыялісты ФАЦ заўсёды гатовы даць інфармацыю па фізкультурна-аздараўленчых паслугах, пракансультаваць (кант. тэл. – 5-28-15).

Спартыўную тэму падтрымаў і старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень. «Калі казаць пра ІІ Еўрапейскія гульні, то гэта не толькі спартыўныя дасягненні, – падкрэсліў Дзяніс Сяргеевіч. – Па выніках данага мегафоруму дадзена высокая ацэнка нашаму ўкладу жыцця, гасціннасці, добраўпарадкаванню».

У сустрэчы прынялі ўдзел начальнік райаддзела міліцыі Іван Мамайка, старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень, дырэктар Стаўбцоўскай ПМК Аляксандр Пашкевіч

Будучы ў калектыве ПМК, старшыня райвыканкама не прамінуў заўважыць:

– Прыемна назіраць за дзейнасцю прадпрыемства, чуць аб ім добрыя водгукі, у тым ліку за межамі раёна. Ганаруся, што на Стаўбцоўшчыне працуе калектыў з такой добрай рэпутацыяй. Трымайце марку і далей! – заклікаў Дзяніс Сяргеевіч.

Нагадаем, што большая частка аб’ёмаў работ ПМК звязана з сельскай гаспадаркай. Яе працаўнікі займаюцца вырабам і абслугоўваннем даільнага і халадзільнага абсталявання. Вельмі важна, каб гэта было зроблена якасна, таму што ад  належнага функцыянавання данага абсталявання залежыць патэнцыял дойнага статка. У раёне вядуцца будаўніцтва і мадэрнізацыя жывёлагадоўчых памяшканняў, таму «пээмкоўцам» ёсць куды прыкладаць свае намаганні.

Нельга не адзначыць, што калектыў ПМК на чале з Аляксандрам Пашкевічам вырашае разам з вытворчымі задачамі і іміджавыя. Дзякуючы комплекснаму і грунтоўнаму падыходу тут ужо склаўся фірменны стыль добра-ўпарадкавання. Паўсюдна адчуваецца гаспадарлівая рука: тэрыторыя аздоблена зелянінай і малымі архітэктурнымі формамі, а ў ад-міністрацыйным будынку зроблены сучасны рамонт, уражвае вялікая колькасць вазонаў. І традыцыі здаровага ладу жыцця тут адразу кідаюцца ў вочы: у актавай зале, дзе праходзіла сустрэча, знойдзена месца і для більярднага стала.

Пытанні ад работнікаў ПМК

Старшыня райвыканкама пра-інфармаваў калектыў ПМК адносна таго, як развіваецца Стаўбцоўшчына. Сярод значных інвестпраектаў – будаўніцтва ў Стоўбцах 60-кватэрнага жылога дома і кацельні на мясцовых відах паліва, праектаванне забойнага цэха Стаўбцоўскім мясакансервавым камбінатам. Развіваецца і прыватны бізнес. Прадпрыемства «Фрэор Рэфрыгерайшн» звярнулася наконт выдзялення зямельнага ўчастка для будаўніцтва другой чаргі. На завяршальнай стадыі ўзвядзенне сучаснага бульбаперапрацоўчага завода «Сула Плюс». Гэтыя праекты дадуць магчымасць стварэння новых рабочых месцаў, расшырэння бульбяных палеткаў.

У сацыяльнай сферы раёна важным напрамкам з’яўляецца ўзвядзенне новай школы. Распачата яе праектаванне. Напярэдадні новага навучальнага года ва ўсіх установах адукацыі і дашкольных установах вядуцца рамонтныя работы. «Сродкі на гэта былі закла-дзены ў раённым бюджэце. Дапамагае і абласное кіраўніцтва, – падкрэсліў Дзяніс Колясень. – Адносна рамонту, добраўпарадкавання сацыяльных аб’ектаў адгукнуліся і прадпрыемствы раёна. Прыярытэт нададзены сёлета аграгарадку Дзераўная. Восенню там пройдуць раённыя дажынкі». Стаўбцоўская ЦРБ працуе над пашырэннем паслуг і паляпшэннем іх якасці.

На сустрэчы таксама выступіў начальнік раённага аддзела міліцыі Іван Мамайка, які спыніўся на найбольш актуальных пытаннях правапарадку. Сярод іх – ужыванне сінтэтычных наркотыкаў, насілле ў сям’і, абразы ў інтэрнэце і іншыя віды інтэрнэт-злачыннасці. «Узрасла колькасць зваротаў у міліцыю, і гэта паказчык таго, што людзі перасталі быць абыякавымі», – зазначыў Іван Мамайка. Ён звярнуўся з тым, каб маладыя землякі папаўнялі рады міліцыі.

Карыстаючыся магчымасцю, працаўнікі ПМК задалі старшыні райвыканкама пытанні наконт водазабеспячэння Залужжа (недахоп вады, яе якасць, слабы ціск у сістэме), выканання вадзіцелямі ў вячэрні час хуткаснага рэжыму на вуліцы Першамайскай у Стоўбцах, устаноўкі штучнай няроўнасці і работы вулічнага асвятлення ў Задвор’і. Усе пытанні будуць разгле-джаны. Старшынёй райвыканкама дадзены канкрэтныя даручэнні.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *