У Стаўбцоўскім РАУС прайшло групавое выхаваўчае мерапрыемства з асуджанымі

Ахова правапарадку Важное

У Стаўбцоўскім РАУС прайшло групавое выхаваўчае мерапрыемства з асуджанымі і тымі, хто знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела. Яго тэма – «Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін».

Пачаў мерапрыемства Ула-дзімір Кухарчык, начальнік  крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Ён адзначыў, што ў бягучым го-дзе асобамі, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, было ўчынена 67 злачынстваў. Сярод названых грамадзян вялікая колькасць тых, якія  ўчынілі рэцыдыў і апынуліся ў месцах пазбаўлення волі. Па-ранейшаму галоўнай праблемай такіх учынкаў з’яўляецца алкаголь. Таму на мерапрыемства быў запрошаны Яўген Бахар, урач-нарколаг Стаўбцоўскай ЦРБ. Менавіта ён практыкуе аказанне дапамогі тым грамадзянам, якія маюць шкодныя звычкі. Таксама на сустрэчы з асуджанымі прысутнічаў айцец Георгій, свяшчэннік кафедральнага сабора святой праведнай Ганны г. Стоўбцы. Сапраўды, храм – гэта тое месца, дзе людзі нейкім чынам усведамляюць сваю супрацьпраўную дзейнасць і становяцца на шлях выпраўлення. Акрамя таго, царква яшчэ можа аказаць і мінімальную дапамогу. «Калі ў чалавека ёсць жаданне штосьці змяніць у сваім жыцці, то яно абавязкова збудзецца», – адзначыў айцец Георгій.

Падчас мерапрыемства асу-джаныя задавалі пытанні, якія іх хвалююць. У зале прысутнічалі прадстаўнікі назіральнай камісіі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама. Яны ўважліва выслухалі кожнага і далі адказы. Некаторыя праблемы ўзяты на кантроль.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *