Як прайсці абследаванне на ВІЧ

Важное Медыцына

Не губляе актуальнасці праблема ВІЧ-інфекцыі. За шэсць месяцаў бягучага года ў нашым раёне выяўлены адзін выпадак. На тэрыторыі раёна пражывае 51 чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам.

Пераважае палавы шлях перадачы інфекцыі (67 працэнтаў). ВІЧ-інфекцыя часцей сустракаецца ў мужчын. Большасць інфіцыраваных – ва ўзроставай групе ад 30 да 39 гадоў.

Лабараторнае даследаванне на ВІЧ-інфекцыю – адзіны спосаб своечасова выявіць яе і не паставіць пад пагрозу здароўе сваіх блізкіх. Калі ў вашым жыцці былі рызыкоўныя сітуацыі (палавыя кантакты без выкарыстання прэзерватываў ці ўжыванне ўнутрывенных наркотыкаў), прайдзіце абследаванне на ВІЧ. Можна набыць набор для тэсціравання па сліне ў цэнтральнай раённай аптэцы № 7 альбо бясплатна, у тым ліку ананімна, зрабіць аналіз крыві на ВІЧ у працэдурным кабінеце паліклінікі па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 164.

Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *