Кіраўніцтва раёна павіншавала першага тысячніка

Главное Сельская гаспадарка

Вадзіцеля Анатолія Бельскага віншуе старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень

У мінулую сераду віншаванні з працоўнай перамогай прымаў вадзіцель ААТ «Шашкі» Анатолій Бельскі, які перавёз ад камбайна тысячу тон збожжа. Гэтая падзея значная не толькі для самога працаўніка, але і для кіраўніцтва гаспадаркі. У таварыстве вырашчаны неблагі ўраджай збожжавых, і на жніве задзейнічаны дастойныя высокай пахвалы людзі. У іх ліку і Анатолій Мікалаевіч, які рупіцца ў гаспадарцы на працягу 29 гадоў, заўсёды добрасумленна выконвае даручаныя яму абавязкі і такім чынам уносіць штогод немалы ўклад у агульны каравай таварыства.

Удзячнасць за шчырую працу з пажаданнямі далейшага плёну ў хлебаробскай справе выказаў дбайнаму працаўніку старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень і ўручыў падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, падарунак, вымпел і зорачку тысячніка. Шчыра павіншавала вопытнага і стараннага працаўніка старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч. Цёплыя словы адрасаваў рупліўцу першы сакратар раённага камітэта БРСМ Ягор Падольскі.

Працу хлебароба ўславілі песнямі. Арганізатарам культурнай праграмы  выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Дарэчы, тысячу тон збожжа  перавёз і ва-дзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Аляксандр Дзікавіцкі, якога павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Шыманец.

Ушанавалі сваіх дбайных работнікаў кіраўніцтвы і прафсаюзныя камітэты абодвух таварыстваў.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *