Ямы немясцовага значэння

Добраўпарадкаванне Нумары

Сёлета дарожнікі ДРБУ № 135  пачалі змаганне з ямамі яшчэ ў лютым.

Надвор’е дазваляла гэта рабіць, тэхналогія так званага халоднага асфальту – таксама. У першую чаргу намаганні былі скіраваны на крытычную колькасць ямаў, якая ўтварылася на аўтадарогах мясцовага значэння, якія абслугоўвае гэтая арганізацыя.

–  Складзіраваныя арганамінеральныя сумесі ці так званы халодны асфальт – гэта новая тэхналогія, з якой мы працуем не першы год. Яна – працаёмкая, са значным аб’ёмам падрыхтоўчых работ, высокім коштам  неабходных матэрыялаў, – зазначае начальнік філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»– «ДРБУ № 135» Віталь Дзям’янка. –  Але адкрыццё нашага асфальтабетоннага завода запланавана не раней чым на 10 красавіка, таму сумесі выручаюць нас падчас рамонту глыбокіх, аварыйных ямін. На ліквідацыю крытычнай колькасці ямаў выйшлі тры нашы брыгады  яшчэ ў лютым. Такім чынам за змену магчыма ўхіляць усім разам да 20-30 м2 ямаў.

З сярэдзіны сакавіка дарожнікі прыступілі да рамонту ямаў  з выкарыстаннем яшчэ адной новай тэхналогіі –  метаду прапіткі. Даная тэхналогія вельмі якасная і – немалаважна – хуткая. Тыя ж тры брыгады, занятыя на ямачным рамонце, здольны зрабіць за змену ў 10 (!) разоў больш. Прапітка, варта ўлічваць, абыходзіцца танней, хаця асноўныя расходныя матэрыялы – шчэбень, бітумную эмульсію – дарожнікі закупляюць. «Гэтай тэхналогіяй мы карыстаемся нават тады, калі працуе асфальтабетонны завод і няма праблемы зараўноўваць яміны звычным асфальтабетонам», – падкрэслівае Віталь Дзям’янка. Сакрэт – у даўгавечнасці ямачнага рамонту метадам прапіткі. Так, пасля яго яміны не з’яўляюцца на старым месцы шэсць і больш гадоў.

Стратэгічным аб’ектам дарожнікаў у гэтым рамонтным сезоне з’яўляецца аўтадарога Пагарэлае – Вішнявец.

Да 15 красавіка перад дарожнікамі пастаўлена задача завяршыць ямачны рамонт  дарог.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *