Шматдзетным сем’ям выплацяць 55 рублёй на школьніка

Адукацыя Важное

Фото носіт ілюстрацыйны характар

Рашэннем раённага Савета дэпутатаў прадугледжана выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.

Памер выплаты на кожнага школьніка складае 55 рублёў. Для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца ў ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 40, першы паверх, кабінет № 8; тэл. для даведак – 5-15-95). Спатрэбяцца наступныя дакументы: заява аднаго з бацькоў, пасведчанне шматдзетнай сям’і, даведка з установы адукацыі аб тым, што дзеці з’яўляюцца вучнямі, а таксама звесткі аб бягучым разліковым банкаўскім рахунку ў ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Стоўбцы. Пры падачы заявы аднаму з бацькоў неабходна прад’явіць дакумент, які засвядчае асобу.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *