Сталі вядомы імёны стаўбчан, якія здалі ЦТ на 90 балаў і вышэй

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама са школ паступілі даныя аб тым, хто з абітурыентаў, выпускнікоў устаноў адукацыі раёна, здаў цэнтралізаванае тэсціраванне на 90 балаў і вышэй.

У гэтым спісе – «стабальнік» Сцяпан Кухарчык. У выпускніка Засульскай сярэдняй школы максімальны бал па беларускай мове і 94 балы на цэнтралізаваным тэсціраванні па англійскай мове.

Тры экзамены на цэнтралізаваным тэсціраванні (руская мова, англійская мова і грамадазнаўства) ацэнены 94 баламі і вышэй у выпускніцы сярэдняй школы № 3 Аляксандры Мігура.

На 99 балаў здаў экзамен па фізіцы выпускнік сярэдняй школы № 2 Мікіта Страчынскі. Такі ж вынік па рускай мове ў выпускніцы сярэдняй школы № 3 Аксаны Цімафеевай. Аксана здала яшчэ на 91 бал біялогію. 98 баламі ацэнены веды па грамадазнаўстве выпускніцы сярэдняй школы № 2 Анастасіі Загорскай і 92 баламі – па англійскай мове. Выпускнік гэтай жа школы  Данііл Шышло атрымаў 94 балы па матэматыцы і 93 балы – па фізіцы. Выпускнік Коласаўскай сярэдняй школы Фёдар Якубовіч мае 91 бал па англійскай мове, выпускніца гэтай жа школы Дар’я Паўловіч – 90 балаў па беларускай мове. 93 балы атрымала на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове выпускніца Дзераўнянскай сярэдняй школы  Кацярына Бець. На 90 балаў ацэнены веды па беларускай мове выпускніцы гімназіі № 1 Анастасіі Доўнар.

Мы ўжо паведамлялі, што ў нашым раёне тры выпускнікі атрымалі максімальны бал – 100 – на цэнтралізаваным тэсціраванні. Акрамя Сцяпана Кухарчыка гэта выпускніца сярэдняй школы № 3 Кацярына Калоша (біялогія) і выпускніца сярэдняй школы № 2 Яна Гамза, якой пастаўлена 100 балаў на ўступным экзамене па рускай мове без яго здачы як пераможцы міжнароднай алімпіяды.

У прыведзенай статыстыцы варта звярнуць увагу на такі факт. Чатыры выпускнікі здалі па два экзамены на 90 балаў і вышэй, і адна выпусніца – тры. Найбольшая колькасць вынікаў здачы цэнтралізаванага тэсціравання на 90  балаў і больш у сярэдняй школе № 2 г. Стоўбцы і сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы – па шэсць.

Выпускнікі школ дзеляцца цяпер сваімі радаснымі навінамі аб паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *