Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна выяўлены парушэнні пры пастаноўцы на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Ахова правапарадку Главное

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі патрабаванняў заканадаўства пры пастаноўцы на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама пры выдзяленні і адабранні зямельных участкаў.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што кіруючымі асобамі Стаўбцоўскага райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў дапускаюцца парушэнні патрабаванняў дзеючага заканадаўства.

Устаноўлена, што, парушаючы патрабаванні Палажэння аб уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і аб парадку выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2013 № 563, Мікалаеўшчынскі і Рубяжэвіцкі сельвыканкамы  не праводзяць мерапрыемствы па належным удакладненні даных, якія з’яўляюцца асновай для захавання права грамадзян стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку па абавязковым пацвярджэнні фактычнага пражывання грамадзян у жылых памяшканнях жыллёвага фонду.

Выяўлены факты неправамернага знаходжання асоб на такім уліку.

Кіруючымі асобамі Стаўбцоўскага райвыканкама, Навасвержанскага, Старасвержанскага, Мікалаеўшчынскага, Рубяжэвіцкага і Шашкоўскага сельвыканкамаў не праводзіцца работа па адабранні незанятых зямельных участкаў, а таксама па скарачэнні колькасці не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, што прыводзіць да неэфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў.

На тэрыторыі названых выканкамаў ёсць зямельныя ўчасткі, што выдзелены грамадзянам у арэнду, ва ўласнасць ці пажыццёвую спадчыну для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, але заняцце якіх грамадзяне так і не распачалі.

Выканкамамі неабходныя меры для адабрання ўчасткаў ва ўстаноўленым парадку не прымаюцца.

Па выніках праверкі пракуратурай раёна старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама ўнесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства пры пастаноўцы грамадзян на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб мэтавым выкарыстанні зямельных участкаў, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічаюць. Дзесяць кіруючых асоб выканкамаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Ларыса МЯДЗВЕДЗЬ, в. а. пракурора Стаўбцоўскага раёна, саветнік юстыцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *