Сямейны экіпаж Ганчарэнкаў з ААТ «Жацерава» другім у раёне намалаціў тысячу тон збожжа

Главное Сельская гаспадарка

Сямейны экіпаж у складзе бацькі і сына Аляксандра і Уладзіслава ГАНЧАРЭНКАЎ з ААТ «Жацерава» другім у раёне намалаціў тысячу тон збожжа

Па тэмпах уборкі збожжавых і зернебабовых культур Стаўбцоўшчына займае трэцяе месца сярод раёнаў Мінскай вобласці. Па ўраджайнасці – а сярэднеабласная складае 35 цэнтнераў збожжа з гектара – знаходзімся ў залатой сярэдзіне.

– Хлебаробы выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвілінку, каб своечасова і якасна ўбраць вырашчанае, – гаворыць начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалай Клаўшун. – Яравыя культуры не аддзячаць сёлета надта высокім паказчыкам, бо пашкоджаны засухай, асабліва ячмень на пясчаных глебах. Зерне дробнае. Такая ж сітуацыя і з зернебабовымі. Як і ў папярэднія гады, выручаюць у гэтым плане азімыя, якіх было пасеяна летась больш. Плануем намалаціць па раёне прыкладна 70 тысяч тон збожжа(без уліку зерня кукурузы і крупяных культур), а агульная лічба складзе каля 82 тысяч тон.

Дарэчы, летась сабралі каля 44 тысяч тон збожжа, пазалетась – звыш 78,5 тысячы тон.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *