Максім і Кацярына Паплаўскія з ААТ «Вішнявецкі-агра» першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа

Главное Сельская гаспадарка

Старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень (справа), спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Вішнявецкі-агра» Ганна Трафіменка і дырэктар Іван Краўчук (злева направа) віншуюць Максіма і Кацярыну Паплаўскіх

У мінулую суботу экіпаж камбайнераў у складзе Максіма і Кацярыны Паплаўскіх з ААТ «Вішнявецкі-агра» першым у раёне намалаціў тысячу тон збожжа. На полі ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў руплівых работнікаў з працоўнай перамогай, уручыў ім падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень. Варта адзначыць, што летась Максім і Кацярына таксама працавалі разам і сталі адзіным экіпажам-тысячнікам сярод маладых удзельнікаў жніва. Ушанавала сваіх дбайных хлебаробаў і кіраўніцтва гаспадаркі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *