З 1 жніўня адбудуцца важныя змены ў заканадаўстве

Афіцыйна Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Бюджэт пражытачнага мінімуму

З 1 жніўня БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складзе Br230,91. Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва – Br257,05; пенсіянеры – Br176,75; студэнты – Br223,93; дзеці ва ўзросце да трох гадоў – Br147,18; дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў – Br203,38; дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў – Br250,19.

Дапамогі на дзяцей

Штомесячная выплата на першае дзіця складзе Br376,11, на другое і наступных – Br429,84, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – Br483,57 у месяц. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе Br2309,1, а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – Br3232,74. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, са жніўня будзе выплачвацца ў памеры Br230,91, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячнае) – у памеры Br115,46. Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам: на дзіця-інваліда – Br161,64, на іншых дзяцей у сям’і – Br115,46. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br230,91 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br277,09 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага ВІЧ, – Br161,64.

Пенсіі

Вырастуць працоўныя пенсіі – у сярэднім на 6,6 %. Сярэдні памер працоўных пенсій вырасце да Br438, а сярэдні памер пенсіі па ўзросце – да Br446,1. Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў складзе для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшых Br57,73, для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў – Br43,3. Надбаўка для інвалідаў I групы складзе Br57,73, для пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, – Br28,87. Сацыяльныя пенсіі (прызначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі): інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, – да Br254, інвалідам з дзяцінства II групы – Br219,36, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты кармільца на кожнае дзіця – Br196,27, інвалідам III групы – Br173,18, асобам, якія перасягнулі агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост, – Br115,46, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя – ад Br184,73 да Br254. Дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, складзе Br230,91 (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і Br277,09 (двух і больш).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *