Пляж на рацэ Нёман побач з аздараўленчым лагерам «Церамок» карыстаецца папулярнасцю на Стаўбцоўшчыне

Соцыум

На пляж прыязджаюць сем’ямі

Пляж на рацэ Нёман побач з аздараўленчым лагерам «Церамок» – адна з найбольш папулярных зон масавага адпачынку на вадзе на Стаўбцоўшчыне. Тут любяць адпачываць не толькі мясцовыя жыхары. У выхадныя дні сюды прыязджаюць сем’ямі. На беразе Нёмана ладзяцца турзлёты.

– Вада для купання адпавядае ўсім патрабаванням. Тэрыторыя пляжа падтрымліваецца ў належным парадку, – адзначае загадчыца аддзела гігіены раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Лойка.

Актуальная інфармацыя для адпачывальнікаў

Напярэдадні летняга сезона ААТ «Вішнявецкі-агра», за якім замацавана гэтая зона адпачынку, былі створаны неабходныя ўмовы для камфортнага і бяспечнага знаходжання адпачывальнікаў. Са Стаўбцоўскім АКС заключаны дагавор на вываз цвёрдых камунальных адходаў. Галоўнае – каб людзі не смецілі, прыбіралі за сабой.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *