На ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» выпусцілі новыя віды прадукцыі

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

На ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» выпусцілі новыя віды прадукцыі. Пераважная большасць іх – хуткага прыгатавання, цудоўна падыходзіць для актыўнага адпачынку на прыродзе.

Шашлычны сезон у разгары, таму многія, напэўна, ужо паспелі пакаштаваць «Шашлык арыгінальны» ў маянэзнай запраўцы, які вытворцы прапануюць вагавым або ў пластыкавых вя-дзерцах. Для прыгатавання на мангале выпускаецца «Грудзінка фірменная» ва ўкропным марынадзе. У такім жа марынадзе гатуюцца, дарэчы, і «Каўбаскі сталічныя», якія таксама добра падыходзяць для грылю.

– Уся прадукцыя натуральная, з водарам традыцыйных беларускіх прыпраў, і нагадвае смак дамашняй кухні, – адзначае галоўны тэхнолаг камбіната Наталля Падсадная і дзеліцца найбліжэйшымі планамі: – У распрацоўцы знаходзяцца кансервы вяндлінныя і сечаныя са свініны з дабаўленнем журавін і чарнасліву.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *