Ацэняць госці

Добраўпарадкаванне Нумары

Вясною ў чыгуначнікаў дабаўляецца не толькі колькасць паяздоў і электрычак, каб максімальна задаволіць патрэбы  сваіх пасажыраў, а і клопатаў па навядзенні парадку.

– У нас прайшоў суботнік, і ўжо не адзін, –  падкрэслівае традыцыі калектыву чыгуначнікаў намеснік начальніка чыгуначнай станцыі Стоўбцы Таццяна Санько. – Цяпер белім бардзюры. Агароджу фарбуем. Займаемся ўборкай прылеглай тэрыторыі.

Работы вядуцца актыўнымі тэмпамі. На красавік намечаны аб’езд станцый начальнікам Беларускай чыгункі, а ў маі, як вядома, непрадузятую ацэнку іх старанням будуць даваць шматлікія госці  Беларусі – удзельнікі Чэмпіянату  свету па хакеі, што адкрыецца ў Мінску.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *