Распачынаюць работу школьныя базары

Адукацыя Главное

Немінучая скарацечнасць летніх дзён сігналізуе аб патрэбе падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Работнікі стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства правялі вялікую работу, каб даставіць з беларускіх прадпрыемстваў тавары для шырокага распродажу – адзенне, абутак, галантарэю для школьнікаў, спартыўныя тавары, канцылярскія прылады ва ўсёй іх разнастайнасці з разлікам на любы даход сем’яў.

Начальнік аддзела прамысловых тавараў Лідзія Далідовіч паведаміла, што з пачатку жніўня пачынаецца работа школьных базараў. Спецыялізаваны магазін «Дзіцячы свет» гасцінна сустракае пакупнікоў. Прадавец шостага разраду з правам загадчыцы Таіса Пляскач апавядае, што прадаўцы рады кожнаму пакупніку, гатовы ўдзяліць час, паказаць тавар, дапамагчы з выбарам. Таіса Уладзіміраўна гаворыць, што прадукцыю беларускіх фабрык прыемна прадаваць. Яна якасная, выканана з натуральных матэрыялаў, з цікавымі дызайнерскімі мадэлямі.

Прадаўцы нагадваюць пакупнікам, што актыўна практыкуецца продаж тавараў са скідкай да 20 працэнтаў у выхадныя дні. Пакупнікі могуць скарыстаць магчымасць набыць тавар з растэрміноўкай плацяжу без працэнтаў на тры месяцы, на паўгода ці на год – у залежнасці ад сумы пакупкі.

Школьныя базары чакаюць пакупнікоў. Дзеці могуць выбраць сабе пакупкі па душы, каб з задавальненнем пайсці ў верасні ў школу.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *