Артур Рокаш і Віталій Ганчарэнка — лідары раённага спаборніцтва

Важное Сельская гаспадарка

У мінулы аўторак віншаванні з працоўнай перамогай прымаў маладзёжны экіпаж ААТ «Жацерава» ў складзе Артура Рокаша (злева) і Віталія Ганчарэнкі, які намалаціў тысячу тон збожжа. Уручыў падзячныя пісьмы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Шыманец. Генадзій Віктаравіч падкрэсліў, што ў гаспадарцы сёлета вырашчаны высокі ўраджай збожжавых, і гэта заслуга ўсяго калектыву дбайных працаўнікоў. Камбайнеры атрымалі і дыпломы ад раённага камітэта БРСМ, а таксама падарункі ад кіраўніцтва гаспадаркі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *