Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў І паўгоддзі 2019 года

Афіцыйна Важное

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта адзначана, што па выніках работы ў І паўгоддзі бягучага года забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна па развіцці і прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, па прыняцці працаздольных грамадзян на створаныя рабочыя месцы ў сувязі з адкрыццём новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў, па экспарце тавараў, экспарце і паслуг, рознічным тавараабароце. Аб’ём прамысловай вытворчасці

Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – чэрвень 2019 года склаў 65 млн 508 тыс. руб., ці 107,6 % да ўзроўню мінулага года, запасы гатовай прадукцыі склалі 7 млн 292 тыс. руб., ці 66,8 % да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах. Найбольшы запас прадукцыі ў Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 222,3 %.

Экспарт – імпарт

Экспарт тавараў склаў 13,9 млн долараў ЗША, ці 108,4 % пры даведзеным прагнозным паказчыку 107,3 %. Удзельная вага экспарту тавараў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» у аб’ёме экспарту тавараў па раёне склаў 19,1 %.

Экспарт паслуг склаў 500 тыс. долараў ЗША, ці 108,3 % да ўзроўню мінулага года (прагноз 102,7 %). Імпартавана паслуг на 267 тыс. долараў ЗША, ці 130,5 %. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 233 тыс. долараў ЗША.

Знешнегандлёвы абарот таварамі склаў 23,3 млн долараў ЗША, у тым ліку экспарт тавараў – 14,2 млн долараў ЗША, імпарт – 9,1 млн долараў ЗША.

Рознічны тавараабарот

За І паўгоддзе 2019 года рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі Стаўбцоўскага раёна атрыманы ў суме 63 млн руб. Рэалізавана тавараў на 4,2 млн руб. больш, чым за  аналагічны перыяд мінулага года. Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю склаў 56,8 млн руб., арганізацый грамадскага харчавання – 3,1 млн руб. Тавара-абарот райспажыўтаварыства склаў 10,4 млн руб.

Энергазберажэнне

Паказчык па энергазберажэнні за І паўгоддзе 2019 года склаў мінус 3,9 % пры даведзеным заданні мінус 3,6 %.

Сельская гаспадарка

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзь Шыманец адзначыў, што аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 51,4 млн руб., што на 5,2 % (2,5 млн руб.) больш за ўзровень мінулага года. Даведзенае заданне па росце валавой прадукцыі гаспадаркамі раёна не выканана на 3,2 %.

«Прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі не выканалі чатыры гаспадаркі, але не дапусцілі зніжэння да ўзроўню мінулага года: ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Агранёманскі», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Не дасягнулі ўзроўню мінулага года шэсць гаспадарак: ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Рочавічы», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Шашкі», СЗАТ «Агракамбінат Колас» і філіял «Племптушкарэпрадуктар «Бройлер» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», – канстатаваў Генадзь Віктаравіч.

Пагалоўе кароў малочнага статка складае 16 787 галоў, пагалоўе буйной рагатай жывёлы – 51 409. Валавы надой малака – 50,7 тыс. тон, удой малака на карову па раёне складае 3000 кг.

Вырошчванне жывёлы і птушкі за І паўгоддзе бягучага года склала 7,3 тыс. тон, на 278 тон менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Знізіла вытворчасць СЗАТ «Агракамбінат «Колас».

Нарыхтавана кармоў з траў для грамадскай жывёлагадоўлі 25,7 тыс. тон кармавых адзінак, ці 112,3 % да ўзроўню мінулага года.

Будаўніцтва. Працаўладкаванне

Па Стаўбцоўскім раёне ўведзена ў І паўгоддзі 2019 года 4772 м2 жылля пры гадавым заданні 27 500 м2, ці 17,4 % ад задання.

За  кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў на новыя рабочыя месцы працаўладкаваны 69 чалавек.

Зарплата

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за студзень – чэрвень 2019 года склала 873,4 руб., рост рэальнай заработнай платы – 108 %.

У цэлым па раёне восем арганізацый па выніках работы за І паўгоддзе 2019 года атрымалі чыстыя страты ў суме 924 тыс. руб.: філіял «ДБУ № 29» ААТ «ДБТ № 7» – 255 тыс. руб., Стаўбцоўскае райспажыўтаварыства – 167 тыс. руб., СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – 235 тыс. руб., філіял «Аўтапарк № 17» «Мінскаблаўтатранс» – 69 тыс. руб., ААТ «Стаўбцоўскі рамонтна-будаўнічы ўчастак» – 44 тыс. руб., Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 32 тыс. руб., ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – 78 тыс. руб., ААТ «Стаўбцоўскі РКБА» – 44 тыс. руб.

Дэбіторская запазычанасць у арганізацый раёна на 1 чэрвеня 2019 года – 54,7 млн руб., крэдыторская – 176,2 млн руб.

Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці на інвестмэты накіравана 30,1 млн руб., на будаўніча-мантажныя работы – 15,5 млн руб., арганізацыямі з замежным капіталам – 790,1 тыс. долараў ЗША.

Падрыхтавала Нэлі АСТРЭЙКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *