У ходзе мерапрыемстваў спецыяльнай праграмы «Мак» супрацоўнікамі райаддзела міліцыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці пяць грамадзян. Усе яны займаліся вырошчваннем нарказмяшчальных раслін – маку або канопляў.
У першым паўгоддзі бягучага года райаддзелам міліцыі выяўлена па лініі наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі 12 злачынстваў, а таксама два адміністрацыйныя правапарушэнні. Канфіскавана 1644,165 грама марыхуаны, 213,36 грама гашышу, 96,2 грама насваю.
Калі вам вядомыя факты захоўвання, вырабу, збыту і ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў, а таксама месцы вырошчвання маку і канопляў, паведамляйце па тэл.: 5-11-71, 5-11-98 або 102. Ананімнасць гарантуем.
Яўген КУРЫЛА, старшы оперупаўнаважаны райаддзела міліцыі