Наталля Ажгірэвіч працуе ў брыгадзе тынкоўшчыкаў у Стаўбцоўскай ПМК-233

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Наталля Ажгірэвіч працуе на аддзелцы новага 60-кватэрнага дома ў Стоўбцах

Наталля Ажгірэвіч закончыла некалькі месяцаў таму каледж і была размеркавана на працу на Стаўбцоўшчыну – сваю малую радзіму.

У ПМК-233 малады спецыяліст працуе ў брыгадзе тынкоўшчыкаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Стомы. Усе ў брыгадзе – спецыялісты з вялікім вопытам работы і высокай кваліфікацыяй. Наталлі ёсць у каго вучыцца і ёсць да чаго імкнуцца. Яе адукацыя дазваляе стаць у хуткім часе майстрам.

Наталля родам з Мархачоўшчыны. Кажа, што сама выбрала будаўнічую прафесію пасля заканчэння дзявятага класа і аб зробленым выбары не шкадуе.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *