Працягваецца рэалізацыя сацыяльна значнага праекта  «Новае жыццё ў абмен на крышкі»

Соцыум

Удзельнікі  праекта «Новае жыццё ў абмен на крышкі», ведаюць, як лёгка і даступна стаць карысным і неабходным.

У красавіку 2019 года ў нашым горадзе пачалася рэалізацыя сацыяльна значнага праекта  «Новае жыццё ў абмен на крышкі». Распачала гэтую дабрачынную акцыю маладая матуля Кацярына Бохан, якая, убачыўшы інфармацыю аб праекце ў інтэрнэце,  прапанавала выхаванцам ДУА «Яслі-сад № 4 г. Стоўбцы» паўдзельнічаць у ёй.  Дзеці з вялікім азартам і задавальненнем адклікнуліся на цікавую прапанову. З кожным днём тых, хто жадаў падтрымаць акцыю, станавілася больш. Бацькі выхаванцаў таксама не засталіся ўбаку.  Так, напрыклад, мама выхаванкі Ганна Самахвал арганізавала збор крышак ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ».

У нашай краіне вялікая колькасць дзяцей і дарослых, якія маюць інваліднасць, а на іх лячэнне і рэабілітацыю не хапае дзяржаўнага фінансавання. Праект «Новае жыццё ў абмен на крышкі» накіраваны на тое, каб сабраць як мага больш пластыкавых крышак ў спецыяльныя кантэйнеры і перадаць іх перапрацоўчым прадпрыемствам на платнай аснове.  Як і куды адпраўляюцца крышкі, колькі сабрана сродкаў, атрыманых ад іх продажу, і што на іх купяць (медыкаменты,  сродкі рэабілітацыі, інвалідныя каляскі), можна ўбачыць у справаздачах у сацыяльных сетках на старонках праекта «Новае жыццё ў абмен на крышкі». На жаль, жыццё і здароўе некаторых дзяцей залежыць ад вялікай сумы грошай. Каб ім дапамагчы, неабходна проста прынесці некалькі крышак. І можа так здарыцца, што нехта атрымае шанц пражыць даўжэй ці наогул вылечыцца. Пункты збору крышак працуюць пакуль у дзвюх кропках горада, але калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да такой неабходнай і карыснай акцыі, звяртайцеся да валанцёраў праекта.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *