Адзначаны… вогнетушыцель-лялька

Да ведама Нумары

Працягваецца міжведамасная прафілактычная акцыя “Бяспечнае дзяцінства”. У яе рамках у горадзе Узда прайшло падвядзенне вынікаў абласнога агляду-конкурсу дашкольных устаноў адукацыі. Стаўбцоўшчыну на ім дастойна прадставіла ДУА “Акінчыцкі ВВК дзіцячы сад – пачатковая школа”.

Кіраўнік гэтай установы Ірына Прыстаўка змагла так папрацаваць са сваімі педагогамі і выхаванцамі, што журы прысудзіла ім ганаровае другое месца, а арганізатары конкурсу аддзячылі дзіцячаму садку – пачатковай школе каштоўнымі прызамі. Сярод іх – акустычная сістэма, наборы дзіцячых гульняў і іншае.

Як адзначыла інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч, самым цікавым, што не магло не прыцягнуць увагу, была змайстраваная ў дзіцячым садку-пачатковай школе лялька-вогнетушыцель у рост чалавека. Калі яна з’явілася, дзеці з задавальненнем прымяралі яе на сябе і заадно даведваліся, для чаго служыць сапраўдны вогнетушыцель і як ім карыстацца. Гэтыя цікавыя і непасрэдныя факты іх пераўвасаблення ўвайшлі ў відэафільм, зняты ў дзіцячым садку – пачатковай школе. Фільм, які можна назваць як сацыяльным ролікам на тэму бяспечнага дзяцінства, так і крэатыўнай прэзентацыяй установы адукацыі, таксама быў паказаны на аглядзе-конкурсе.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *