У Стаўбцоўскіх навучальных установах идуць рамонтныя работы

Адукацыя Важное

Толькі здаецца, што школы адпачываюць у летні час. Так, ад дзіцячага гоману адпачываюць, але шпаркімі тэмпамі ідуць падрыхтоўчыя работы да 1 верасня.

Кожная навучальная ўстанова праводзіць абавязковыя рамонты – капітальныя ці касметычныя.

На бягучы рамонт устаноў адукацыі раёна накіроўваецца 236 тыс. руб. бюджэтных сродкаў. Яшчэ 320 тыс. руб. вы-дзелена для завяршэння  капітальнага рамонту сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы, які вядзецца паэтапна.

У Заямнаўскім дзіцячым садзе часткова адрамантаваны фасад і заменены аконныя блокі. Любкаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс цяпер таксама глядзіць на белы свет новымі вокнамі. І ў радзе іншых школ і дашкольных устаноў, ва ўстановах дадатковай адукацыі праграма рамонтаў бягучага года прадугледжвае замену аконных блокаў.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Са значнымі бюджэтнымі фінансавымі ўкладаннямі сіламі ПМК-233 адрамантаваны харчблок дзіцячых ясляў – сада  № 4. Такую ж работу гэтая падрадная будаўнічая арганізацыя праводзіць цяпер у Рубяжэвіцкай сярэдняй школе.

Кіраўніцтва ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і кіраўнікі навучальных устаноў на месцах наладжваюць кантакты са спонсарамі з просьбай аказаць шэфскую дапамогу ўстановам адукацыі па дастойнай падрыхтоўцы іх да новага навучальнага года. Стаўбцоўскім РБУ абсталёўваецца пандус з рамонтам ганка ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. З выкарыстаннем пазабюджэтных сродкаў праводзіцца рамонт санвузлоў у Шашкоўскай сярэдняй школе. Вялікі аб’ём работ са спонсарскай падтрымкай праведзены ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Гэта няпоўная праграма рамонтаў, якая паспяхова ажыццяўляецца ў навучальных установах раёна. Абноўленыя школы з умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы гасцінна прымуць сваіх выхаванцаў у новым навучальным годзе.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *