Аляксандр Дзікавіцкі ў ліку першых у раёне перавёз ад камбайна тысячу тон збожжа

Важное Сельская гаспадарка

Вадзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Аляксандр Дзікавіцкі ў ліку першых у раёне перавёз ад камбайна тысячу тон збожжа і заахвочаны за сваю працу падзячным пісьмом райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Шчыруе Аляксандр Міхайлавіч у гаспадарцы на працягу трынаццаці гадоў, а вось ва ўборачнай кампаніі прымае ўдзел упершыню. Сёлета яму даручылі новы МАЗ, і дбайны працаўнік стараецца апраўдаць аказаны давер. Паказчык паступова павялічваецца, і ёсць магчымасць па выніках жніва выйсці пераможцам раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў сельгаспрадпрыемстваў, якія заняты на адвозцы збожжа. У гаспадарцы збожжавыя зжаты ўжо на большай частцы плошчаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *