Прысвячэнне выратавальнікам

Нумары Увага - дзецям

Падыходзіць да завяршэння агляд-конкурс “Выратавальнікі вачыма дзяцей – 2014”.

У раённым этапе прынялі ўдзел вучні розных школ раёна, прадставіўшы свае работы ў самых розных жанрах і формах творчасці. На абласным этапе змагаліся за званне лепшых работы наступных удзельнікаў са Стаўбцоўшчыны: Анастасіі Жылка, Паліны Грышан, Анастасіі Ліпніцкай, Антона Бондарава, Ксеніі Сахар, Арыны Ус, Вячаслава Козела, Дар’і Скулковай, Ксеніі Віцько, Бажэны Звыцэвіч, Дзяніса Арцёмава, Сцяпана Чмуневіча, Ганны Доўнар, Ягора Жыбуля, Кацярыны Сасноўскай, Аляксандра Пяткевіча, Багдана Логвіна, Ільі Смоліча, Ульяны Капуста, Уладзіслава Цвіркі, Кацярыны Кураш, Міланы Чарнец, Назара Папкоўскага, Сцяпана Жаўнерчыка і Наталлі Кабылінскай. 

У горадзе Старыя Дарогі прайшоў абласны этап агляду-конкурсу. Ганаровыя граматы і памятныя падарункі былі ўручаны Сцяпану Жаўнерчыку і Наталлі Кабылінскай, чые творчыя работы не пакінулі раўнадушнымі кампетэнтнае журы конкурсу, – расказала інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч. – З нецярпеннем чакаем падвядзення вынікаў рэспубліканскага этапу конкурсу, тым больш, што ў мінулым годзе Сцяпан Жаўнерчык ужо заваёўваў ганаровае другое месца.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *