«Школа бяспекі» гімназістаў

Нумары Увага - дзецям

З прызамі і масай уражанняў вярнуліся з Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях гімназісты раёна.

Чацвёртакласнік Мікалай Філіповіч, сямікласнік Раман Шайноў і васьмікласнік Генадзь Блашко разам са сваім настаўнікам па асновах бяспекі жыццядзейнасці Леанідам Нарановічам прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу “Школа бяспекі”. Кожны з гэтых вучняў, перш чым трапіць на конкурс, зарэкамендаваў сябе знатаком АБЖ у сваёй школе. Адбор прэтэндэнтаў вёўся з улікам узроставых груп.

Такі конкурс праходзіць раз на год і падтрымліваецца абласнымі ўпраўленнямі МНС і адукацыі, а таксама Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй выратавальнікаў-пажарных. Яго мэта – ад папулярызацыі прафесіі выратавальніка да вызначэння ўзроўню ведаў па бяспецы жыццядзейнасці, падтрымкі найбольш здольных дзяцей. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *