Успенне Святой праведнай Ганны адзначылі ў Стоўбцах

Главное Культура

7 жніўня ў Кафедральным саборы Святой Ганны ў г. Стоўбцы прайшло прастольнае свята. Кожны год у гэты дзень па царкоўным каляндары адзначаецца Успенне Святой праведнай Ганны. Менавіта ў гонар яе асвечаны наш старадаўні храм з 194-гадовай гісторыяй.

У святочным багаслужэнні прынялі ўдзел свяшчэннаслужіцілі Стаўбцоўскага благачэння, шматлікія вернікі. Урачыстасць узначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Пасля Бажественнай літургіі ён звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці з архіпастарскім словам.

Фота Святланы ЖЫБУЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *