У сваім горадзе

Нумары Спорт

Рэдка калі пустуе цяпер стадыён «Юнацтва». Роўнае, зялёнае пакрыццё футбольнага поля і позняй восенню, і ранняй вясной надзейнае для правядзення гульняў і трэніровак.

Футбольны сезон стартаваў. Пачаўся чэмпіянат Беларусі сярод камандаў вышэйшай лігі. Першая і другая ліга – наступныя па разрадзе рэспубліканскія дэвізіёны. І тут неўзабаве разгорнуцца спаборніцтвы. Пакуль жа правяраецца баявая гатоўнасць.   Для падрыхтоўкі калектывы ахвотна прыязджаюць у Стоўбцы. Так, на вучэбна-трэніровачным зборы ў нашым раёне знаходзяцца каманды «Ведрыч» (Рэчыца) і «Іслач» (Мінскі раён). «Ведрыч» правяла таварыскую сустрэчу з «Зоркай-БДУ». «Зорныя» перамаглі з лікам 2:0. Асабліва парадавала балельшчыкаў тое, што ярка праявіў сябе ў  саставе каманды з Мінска Уладзіслаў Жук. Уладзіслаў, які выступаў і за «Нёман-Агра», і спадзяванне, што сёлета таксама дапаможа землякам, у згаданай сустрэчы правёў у вароты сапернікаў мяч і зрабіў галявую перадачу. А за «Іслач» выступаюць стаўбчане Аляксей Рудзянок і Максім Талейка.

Выклікаюць цікавасць і каманды юніёраў, якія таксама аблюбавалі наш стадыён  «Юнацтва». Вучэбна-трэніровачны збор праводзяць у Стоўбцах юныя футбалісты з расійскага горада Цвер. А рабяты са Слуцка 1998 і 1999 гадоў нараджэння правялі спарынгі з равеснікамі, выхаванцамі нашай ДЮСШ. Першая сустрэча завяршылася ўнічыю з лікам 1:1, у другой перамаглі госці – 2:0.

На Стаўбцоўшчыне праводзіцца і рэспубліканскі збор футбольных арбітраў. У ім удзельнічаюць і нашы землякі Андрэй Філіповіч і Раман Кузняцоў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *