На Стаўбцоўшчыне арганізавана правядзенне акцыі «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск»

Важное Медыцына

Фота носіць ілюстрацыйны характар

З мэтай рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы «Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады», а таксама зніжэння захваральнасці і смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту на Стаўбцоўшчыне арганізавана правядзенне рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск».

Акцыя пройдзе 14 жніўня з 09.00 да 11.00 на базе РУП «Стаўбцоўскае АКС», 30 жніўня з 09.00 да 11.00 – на базе ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме  райвыканкама, 11 верасня з 10.00 да 12.00 – у гандлёвым цэнтры «Арманда», 27 верасня з 15.00 да 16.00 – на базе РУП «Навасвержанскі лесазавод».

Чакаем усіх жадаючых змераць артэрыяльны ціск, даведацца пра свой індэкс масы цела, а таксама атрымаць кансультацыю ўрача-кардыёлага.

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *