У новым навучальным годзе на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 10-х класах арганізуюцца класы аграрнай і педагагічнай накіраванасці.
Актуальна стаіць пытанне: для тых, хто не вывучае прадметы на павышаным узроўні, праводзіць прафесіянальнае навучанне. Для гэтага патрэбна падрыхтаваць матэрыяльную базу ў школах. Разглядаецца пытанне адкрыцця класаў па прафесіянальнай падрыхтоўцы вучняў па спецыяльнасці «трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці» на базе Старасвержанскай сярэдняй школы.